
21 лютага 2025 года ў дзіцячым садзе прайшоў тэматычны дзень “Міжнародны дзень роднай мовы”. З мэтай папулярызацыі беларускай мовы сярод удзельнікаў адукацыйнага працэсу, узбагачэння моўнага запасу выхаванцаў, развіцця дыялагічнага маўлення, выхавання асноў нацыянальнага светапогляду, каштоўнасных адносін да багаццяў беларускай мовы, былі запланаваны разнастайныя мерапрыемствы, якія праводзіліся на працягу ўсяго дня.