З мэтай забяспячэння рэалізацыі нацыянальнага кампанента вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, паэтапнага развіцця беларускага маўлення выхаванцаў, педагагічнымі каллектывамі ўстаноў дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь арганізавана планаванне і правядзенне адукацыйнага працэссу з дзецьмі падчас беларускамоўнага дня.
Гэта дазваляе дасягнуць станоўчых вынікаў па вырашэнню адной з задач адукацыйнай галіны “Развіццё маўленняі культура маўленчых зносін” – далучэнню дзяцей дашкольнага узросту да агульначалавечых і нацыянальных каштоунасцей: мовы, гісторыі, культуры. Паступовае ўвядзенне беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці дзяцей ранняга ўзросту робіцца з мэтай развіцця ў малых першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і, па меры магчымасці самастойна, ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія пацешкі, песенькі, лічылкі), што служыць фарміраванню ў іх пачуццевай асновы руска-беларускага двухмоўя. Важна планаваць работу ўжо ў другой малодшай группе. Гэта дазволіць педагогу паэтапна, паступова, на працягу трох гадоў знаёміць выхаванцаў з народнымі святамі, звычаямі беларускага народу, садзейнічаць авалоданню малодшымі дашкольнікамі першымі сацыяльнымі ролямі:
- “Я — грамадзянін”, “Я беларус”;
- выхоўваць гонар за сваю нацыю, любоў да Радзімы;
- фарміраваць уяўленні аб роднай краіне;
- далучаць да гісторыі і культуры роднага краю;
- знаеміць з творамі нацыянальнага мастацтва. Арганізаваныя віды дзейнасці дзяцей 4 года жыцця ў беларускамоўны дзень будуць садзейнічаць: — адрозніванню дзецьмі беларускага і рускага маўлення;
- пабуджэнню да ўзнаўлення кароткіх літаратурных твораў на беларускай мове, іх тэатралізацыі;
- знаемству з формуламі беларускага этыкету, якія часта ўжываюцца ў паўсядзенным жыцці; стымуляванню дзяцей да іх самастойнага выкарыстання.
У сярэдняй группе працягваецца навучанне дашкольнікаў рэпрадуктыўнаму маўленню (пераказ, завучванне і ўзнаўленне кароткіх паэтычных твораў), ажыццяўляецца навучанне прадуктыўнаму маўленню, гэта значыць, будаванне самастойных па зместу і форме выказванняў на беларускай мове (расказванне па малюнку, расказванне пра цацку або прадмет, расказванне з асабістага вопыту).
Выхаванцаў старэйшай групы навучаюць адрозніваць словы рускай і беларускай моў, называць
на беларускай мове акаляючыя прадметы, разумець і ўжываць абагульняючыя словы, беларускія формы іменаў, формы ветлівасці. Дзеці пераказваюць кароткія казкі, апавяданні, ствараюць выказванні, самастойныя па задуме і моўным афармленні. Звяртаецца ўвага на правільнае вымаўленне спецыфічна беларускіх гукаў у словах і фразах. У беларускамоўны дзень пажадана, каб усе дарослыя размаўлялі з дзецьмі на беларускай мове. Выхавальнік плануе заняткі, на якіх маўленчы вопыт дзяцей дазваляе ім быць актыўнымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, занятак па адукацыйнай вобласці вучэбнай праграмы дашкольнага выхавання “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”. Выхаванне цікавасці і любові да мастацкага слова дасягаецца праз азнаямленне дзяцей з мастацкай літаратурай, развіццё ўмення слухаць і разумець літаратурныя творы, аналізаваць іх, узнаўляць (чытаць на памяць вершы, пераказваць казкі, апавяданні). Мастацкае слова, сродкі мастацкай выразнасці (метафары, прымаўкі, параўнанні і г.д.) павінны стаць здабыткам, якім яно будзе карыстацца ў штодзенным жыцці. Добрым сродкам развіцця беларускага маўлення з’яўляюцца рухомыя гульні, беларускія народныя гульні, драматызацыя казак, лічылкі, дражнілкі, папеўкі, загадкі, заклічкі. Выхавальнік можа лічыць сваю працу выніковай, калі выхаванцы ў час вольных гульняў будуць ахвотна размаўляць на беларускай мове.
Арганізація адукацыйнага працэсу на беларуская мове ва установе дашкольнай адукацыі
ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ!
У дадзеным электронным інтэрактыўным дапаможніку прадстаўлены матэрыялы з вопыту работы творчай групы намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці. Работа над тэмай «Арганізацыя адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстанове дашкольнай адукацыі» вялася на працягу трох гадоў і ахапіла работу з педагогамі, выхаванцамі
і іх бацькамі. Вынік мы прадстаўляем вашай увазе.