Патрыятычныя пачуцці закладваюцца ў самім працэсе жыцця чалавека, які ажыццяўляецца ў рамках канкрэтнага сацыякультурнага асяроддзя. Патрыятычнае выхаванне — гэта цэлая сістэма мэтанакіраванага дзеяння. Вялікая ўвага цяпер надаецца музейнай педагогіцы, мэтанакіраванай працы з дзецьмі па фарміраванні ў іх першых пачуццяў грамадзянскасці і патрыятызму.
Зыходзячы з псіхолага-педагагічных даследаванняў аб значнасці дашкольнага дзяцінства ў станаўленні асобы дзіцяці, вялікае значэнне адведзена гарманізацыі дзейнасці дзіцяці, дзе культуралагічнаму аспекту адводзіцца вядучае месца. У перыяд абнаўлення дашкольнай адукацыі значна ўзрастае роля народнай культуры як крыніцы творчага развіцця патэнцыялу дзяцей і дарослых.
Міні-музей у дзіцячым садзе – выдатная альтэрнатыва, тым больш што апошнім часам у кожнай паважаючай сябе дашкольнай установе налічваецца адзін, а то і некалькі міні-музеяў. Наш дзіцячы сад – не выключэнне. У 2024 годзе быў адкрыты міні-музей «Беларуская хатка».
З чаго ўсё пачыналася
Міні-музей у нашым дзіцячым садзе нарадзіўся з маленькай выставы, прысвечанай прадметам побыту. Па меры назапашвання экспанатаў узнікла неабходнасць у афармленні кутка ў міні-музей у дзіцячым садзе. Увесь калектыў дзіцячага сада актыўна збіраў экспанаты ў сваіх сваякоў і знаёмых. Паступова ў гэтую справу ўцягнуліся бацькі. Пасля гэтага ўзнікла неабходнасць прывесці ўсё сабранае «багацце» ў належны выгляд. У выніку атрымалася ўтульная «Беларуская хатка».
Напрамак дзейнасці міні-музея:
эстэтычнае, маўленчае, пазнавальнае, сацыяльна-маральнае і асобаснае развіццё.
Напрамак: этнаграфія, беларуская народная творчасць.
Мэта: адраджэнне ў выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту патрыятызму як найважнейшай духоўна-маральнай і сацыяльнай каштоўнасці праз выхаванне любові да роднага краю; знаёмства з культурнымі традыцыямі беларускага народа, побытам, звычаямі, фальклорам, святочным календаром. Асэнсаванне сэнсу і значэння гістарычнай і духоўнай каштоўнасці музейных прадметаў.
Задачы:
- уключыць дзяцей і бацькоў у творчы працэс па стварэнні і папаўненні міні-музея;
- забяспечыць бяспечныя, псіхалагічна-камфортныя, эстэтычныя і здароўезберагальныя ўмовы;
- спрыяць фарміраванню ўяўленняў аб формах традыцыйнага сямейнага ўкладу;
- арыентаваць сям’ю на духоўна-маральнае выхаванне дзяцей;
- фарміраваць пачуццё любові да радзімы на аснове вывучэння беларускіх народных традыцый;
- раскрыць праз прадметы, экспанаты выставы, экспазіцыі ў даступнай форме ўнікальную гісторыю сваёй радзімы;
- знаёміць з беларускім народным фальклорам;
- развіваць асобасныя якасці выхаванцаў сродкамі музейнай педагогікі;
- выхоўваць беражлівае стаўленне да культурнай спадчыны сваёй краіны, развіваць пачуццё гордасці за свой народ.
Дзейнасць міні-музея
- у міні-музеі праводзяцца заняткі па патрыятычным выхаванні і далучэнні дзяцей да нацыянальнай культуры Беларусі;
- арганізацыя заняткаў у міні-музеі прадугледжвае і розныя дапаможныя сродкі;
- дзецям дазваляюць памераць лапці, пасядзець за калаўротам, разгледзець зблізку вышытую цацку – яны адчуваюць сябе датычнымі да працэсу і пачынаюць цікавіцца гісторыяй стварэння экспаната, лягчэй засвойваюць матэрыял.
Формы работы ў музеі:
- тэатралізацыя (дзеці прымяраюць на сябе розныя гісторыка-культурныя і псіхалагічныя ролі, прайграваюць іх);
- дзіця-экскурсавод (дзіця-расказчык на якасна лепшым узроўні засвойвае інфармацыю, а дзеці-слухачы ўспрымаюць словы свайго таварыша з большай увагай і аддачай);
- адукацыйная дзейнасць (педагог тлумачыць сувязь якога-небудзь рамяства і жыцця людзей, стварэнне ў працэсе заняткаў экспанатаў для музея).
Аснову музейных экспазіцый складаюць прадметы даўніны, якія ярка характарызуюць эпоху і лад жыцця нашых продкаў.
Уключэнне музея народнага побыту ў адукацыйную прастору ўстановы адукацыі нясе важкую педагагічную функцыю. Менавіта тут для дзяцей адкрываецца магчымасць першага пранікнення ў гісторыю побыту роднага краю.
Візітоўкі


Арганізацыя работы ўстановы дашкольнай адукацыі з выхаванцамі і бацькамі ва ўмовах міні-музея



Гульні
Ітэрактыўная гульня «Мая Радзіма Беларусь»
Знайдзі пару (ваенныя помнікі)
Гуляем — гісторыю і традыцыі краіны вывучаем
Інтэрактыўная гульня «Беларускія рамёствы»
Музейная відэатэка
Беларускія мультфільмы