-
- З 19 па 23 верасня 2022 года у ДУА «Яслі-сад №7 г.Смалявічы «Буслік» прайшоў тыдзень роднай мовы “Як дорага мне, мая родная мова!” На гэты тыдзень у дзіцячым садку быў запланаваны рад мерапрыемстваў, прысвечаных роднай мове. З планам мерапрыемстваў можна азнаёміцца на старонке сайта https://ds7.smoledu.by/?page_id=390
Алесь Гарадзенскі
«Родная мова»
Родная мова, матчына,
Як моцна цябе я люблю!
Ад продкаў дасталася ў спадчыну,
Якія даўно пайшлі ў зямлю
Родная мова, чароўная,
З нябёсаў дасталася нам
Мова , ты вельмі цудоўная
Пан Бог нам даў цябе сам
Родная мова, крыўная,
За цябе лілі кроў сыны
Псавалі цябе , катавалі ворагі,
А ты, як жыла , так й жывеш на Зямлі.
Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”
Арганізацыя экскурсій па памятных мясцінах Беларусі
Арганізацыя для навучэнцау віктарын, конкурсау, акцый, праектау, тэматычных вечарын, літаратурных гасцеўняў і г.д.
Вiктарына для знауцау беларускай мовы