Міні-музей «Беларуская хатка»

 

Патрыятычныя пачуцці закладваюцца ў самім працэсе жыцця чалавека, які ажыццяўляецца ў рамках канкрэтнага сацыякультурнага асяроддзя. Патрыятычнае выхаванне — гэта цэлая сістэма мэтанакіраванага дзеяння. Вялікая ўвага цяпер надаецца музейнай педагогіцы, мэтанакіраванай працы з дзецьмі па фарміраванні ў іх першых пачуццяў грамадзянскасці і патрыятызму.

Зыходзячы з псіхолага-педагагічных даследаванняў аб значнасці дашкольнага дзяцінства ў станаўленні асобы дзіцяці, вялікае значэнне адведзена гарманізацыі дзейнасці дзіцяці, дзе культуралагічнаму аспекту адводзіцца вядучае месца. У перыяд абнаўлення дашкольнай адукацыі значна ўзрастае роля народнай культуры як крыніцы творчага развіцця патэнцыялу дзяцей і дарослых.

Міні-музей у дзіцячым садзе – выдатная альтэрнатыва, тым больш што апошнім часам у кожнай паважаючай сябе дашкольнай установе налічваецца адзін, а то і некалькі міні-музеяў. Наш дзіцячы сад – не выключэнне. У 2024 годзе быў адкрыты міні-музей «Беларуская хатка».

З чаго ўсё пачыналася

Міні-музей у нашым дзіцячым садзе нарадзіўся з маленькай выставы, прысвечанай прадметам побыту. Па меры назапашвання экспанатаў узнікла неабходнасць у афармленні кутка ў міні-музей у дзіцячым садзе. Увесь калектыў дзіцячага сада актыўна збіраў экспанаты ў сваіх сваякоў і знаёмых. Паступова ў гэтую справу ўцягнуліся бацькі. Пасля гэтага ўзнікла неабходнасць прывесці ўсё сабранае «багацце» ў належны выгляд. У выніку атрымалася ўтульная «Беларуская хатка».

Напрамак дзейнасці міні-музея:

эстэтычнае, маўленчае, пазнавальнае, сацыяльна-маральнае і асобаснае развіццё.

Напрамак: этнаграфія, беларуская народная творчасць.

Мэта: адраджэнне ў выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту патрыятызму як найважнейшай духоўна-маральнай і сацыяльнай каштоўнасці праз выхаванне любові да роднага краю; знаёмства з культурнымі традыцыямі беларускага народа, побытам, звычаямі, фальклорам, святочным календаром. Асэнсаванне сэнсу і значэння гістарычнай і духоўнай каштоўнасці музейных прадметаў.

Задачы:

  • уключыць дзяцей і бацькоў у творчы працэс па стварэнні і папаўненні міні-музея;
  • забяспечыць бяспечныя, псіхалагічна-камфортныя, эстэтычныя і здароўезберагальныя ўмовы;
  • спрыяць фарміраванню ўяўленняў аб формах традыцыйнага сямейнага ўкладу;
  • арыентаваць сям’ю на духоўна-маральнае выхаванне дзяцей;
  • фарміраваць пачуццё любові да радзімы на аснове вывучэння беларускіх народных традыцый;
  • раскрыць праз прадметы, экспанаты выставы, экспазіцыі ў даступнай форме ўнікальную гісторыю сваёй радзімы;
  • знаёміць з беларускім народным фальклорам;
  • развіваць асобасныя якасці выхаванцаў сродкамі музейнай педагогікі;
  • выхоўваць беражлівае стаўленне да культурнай спадчыны сваёй краіны, развіваць пачуццё гордасці за свой народ.

Дзейнасць міні-музея

  • у міні-музеі праводзяцца заняткі па патрыятычным выхаванні і далучэнні дзяцей да нацыянальнай культуры Беларусі;
  • арганізацыя заняткаў у міні-музеі прадугледжвае і розныя дапаможныя сродкі;
  • дзецям дазваляюць памераць лапці, пасядзець за калаўротам, разгледзець зблізку вышытую цацку – яны адчуваюць сябе датычнымі да працэсу і пачынаюць цікавіцца гісторыяй стварэння экспаната, лягчэй засвойваюць матэрыял.

Формы работы ў музеі:

  • тэатралізацыя (дзеці прымяраюць на сябе розныя гісторыка-культурныя і псіхалагічныя ролі, прайграваюць іх);
  • дзіця-экскурсавод (дзіця-расказчык на якасна лепшым узроўні засвойвае інфармацыю, а дзеці-слухачы ўспрымаюць словы свайго таварыша з большай увагай і аддачай);
  • адукацыйная дзейнасць (педагог тлумачыць сувязь якога-небудзь рамяства і жыцця людзей, стварэнне ў працэсе заняткаў экспанатаў для музея).

Аснову музейных экспазіцый складаюць прадметы даўніны, якія ярка характарызуюць эпоху і лад жыцця нашых продкаў.

Уключэнне музея народнага побыту ў адукацыйную прастору ўстановы адукацыі нясе важкую педагагічную функцыю. Менавіта тут для дзяцей адкрываецца магчымасць першага пранікнення ў гісторыю побыту роднага краю.

 

Візітоўкі

 

 

 

 

Электроны каталог

 

 

Арганізацыя работы ўстановы дашкольнай адукацыі з выхаванцамі і бацькамі ва ўмовах міні-музея

 

 

Гульні

Ітэрактыўная гульня «Мая Радзіма Беларусь»

Жывёлы Беларусі

Рамёслы Беларусі

Прыродныя сімвалы Беларусі

Флаг Беларусі (пазлы)

Сімвалы Беларусі (парачкі)

Беларускі нацыянальны касцюм

Дзе хто жыве?

Знайдзі пару

Гарады Беларусі

Даведайся і адгадай

Знайдзі пару (ваенныя помнікі)

Гуляем — гісторыю і традыцыі краіны вывучаем

Інтэрактыўная гульня «Беларускія рамёствы»

Мая Радзіма Беларусь

 

Музейная відэатэка

Калыханка

Беларускія мультфільмы

Прыгоды Несцеркі

Піліпка

Калыханка «Дзед Барадзед»

Чаго на свеце не здараецца