Знаёмім госцю з Беларуссю
Інтэграваны занятак па адукацыйных галінах «Дзіця і грамадства», «Дзіця і прырода» для дзяцей старшага дашкольнага узросту (5 – 6 гадоў)
Праграмныя задачы: замацоўваць уяўленні аб дзяржаўных і прыродных сімвалах Рэспублікі Беларусь, жывёлах і птушках, якія жывуць у беларускіх лясах, практыкаваць ва ўменні называць славутасці Беларусі, садавіну і агародніну, дрэвы, прадметы адзення; развіваць зрокавую і слыхавую ўвагу, творчае ўяўленне, памяць, мысленне, беларускае маўленне; выхоўваць патрыятычныя пачуцці, павагу да сімвалаў Беларусі.
Матэрыял і абсталяванне: цемнаскурая лялька, пано «Лес», паднос, «чароўны» мяшочак, магніты, выявы Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, славутасцей Беларусі (Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь, Нясвіжскі замак, Палац Незалежнасці, Мірскі замак), страў нацыянальнай кухні (дранікі, кулага, мачанка, клёцкі, наліснікі, лазанкі, халаднік, жур), карткі з выяў звяроў, птушак Беларусі і іншых прыродна – кліматычных зон, дрэў (елка, сасна, рабіна, дуб, бяроза, клён, ліпа, каштан), іх лісця і пладоў, муляжы садавіны і агародніны, па колькасці дзяцей: алоўкі, малюнкі «Злучы па кропках» з контурам прадмета адзення (кашуля, камізэлька, сукенка, спадніца, капялюш, хусткка, фартух і інш.), карткі з рознымі выявамі для гульні «Церамок»; магнітная дошка.
Ход заняткаў
Выхывальнік (В.) (паказвае цемнаскурую ляльку). Дзеці, да нас завітала госця з Афрыкі. Яна вандруе па розных краінах, зараз хоча даведацца пра нашу Радзіму. Давайце пазнаёмім госцю з нашай краінай. Як яна называецца? (Беларусь.) а як называецца месца, дзе мы з вамі жывём, наша малая радзіма? (Смалявічы.) Як называюць жыхароў Беларусі? (Беларусы.) Назавіце сталіцу Беларусі. (горад Мінск.) Малайцы.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі прапануе дзецям падысці да магнітнай дошкі.
В. Назавіце дзяржаўныя сімвалы нашай краіны. (Сцяг, герб. гімн.) Што такое гімн? (Гэта ўрачыстая песня нашай дзяржавы. Яго трэба слухаць стоячы і можна падпяваць.)
Выхавальнік дашкольнай адукацыі размяшчае на дошцы выявы герба і сцяга Рэспублікі Беларусь. Дзеці апісваюць, што адлюстравана на іх, тлумачаць сэнс сімвалаў.
В. Назавіце славутасці нашай краіны. (Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь, Нясвіжскі замак, палац Незалежнасці, Мірскі замак.)
Выхавальнік дашкольнай адукацыі размяшчае на дошцы адпаведныя выявы.
В. Малайцы! Расказалі госці шмат цікавага прав нашу Радзіму.
Фізкультмінутка
Куды ні глянь – лясы шумяць,
Цвіце за полем гай.
(Падняць рукі, махаць імі з боку ў бок.)
А поле – вокам не абняць.
(Выканаць павароты ўправа – ўлева.)
І гэта ўсё – мой край.
(Нахіліцца ўправа – ўлева.)
Жыве, працуе мой народ
Ці ў снежань, ці ў май,
(Выканаць прысяданні.)
І харашэе з году ў год
Мой родны, вольны край.
(Падскокваць на месцы.)
А. Русак
В. Дзеці, назавіце прыродныя сімвалы Беларусі. (Сасна, бусел, лён, кветка канюшыны, васілька, зубр.) Наша госця паведаміла, што ніколі не чула пра такого звера, як зубр. У Афрыцы жывуць сланы, малпы, жырафы, зебры і іншыя жывёлы.
Дзеці расказваюць пра зубра, выхавальнік дашкольнай адукацыі паказвае яго выяву.
Гульня «Звяры і птушкі нашых лясоў»
На дошцы размешчана пано «Лес». На падносе ляжаць выявы звяроў і птушак розных прыродна – кліматычных зон. Дзецям неабходна выбраць выявы звяроў і птушак нашых лясоў, потым размясціць іх на пано.
Пасля выхавальнік дашкольнай адукацыі разам з дзецьмі правярае правільнасць выкананага задання, задае пытанні: якога звера або птушку ты размясціў? Чаму ты не пасяліў у нашым лесе белага мядзведзя? Дзе жыве кракадзіл?
В. Малайцы, госця дзякуе вам за атрыманыя веды пра звяроў і птушак Беларусі. Ёй цікава, чаму ў нас не растуць пальмы. Наша госця бачыла толькі дзіўныя дрэвы, назвы якія ёй невядомыя. Дапаможам ёй? (Так.)
Гульня «Дрэва, лісток, плод»
На дошцы размешчаны выявы дрэў, дзеці па чарзе падыходзяць, называюць дпэва і падбіраюць адпаведную яму картку з лісцем і плодам.
В. Цяпер наша госця ведае назвы дрэў Беларусі. Яна цікавіцца, чаму на дрэвах не растуць апельсіны, бананы, ананасы. Што расце ў нашай краіне? (Адказы дзяцей.)
Гульня «Што ў нас расце»
Дзеці па чарзе дастаюць з «чароўнага» мяшочка муляжы садавіны і агародніны, называюць іх.
В. Госця вельмі задаволена, што вы так добра ведаеце сваю Радзіму. Яшчэ яна здіўляецца, як вы цікава апрануты. У Афрыцы вельмі гарачы клімат і не трэба шмат адзення. Давайце раскажам госці пра наша адзенне.
Дзеці садзяцца за сталы.
В. Але спачатку выканаем пальчыкавую гімнастыку.
Пальчыкавая гімнастыка
«Сонейка – сонца»
Сонека – сонца,
(Церці ладонь аб ладонь.)
Залатое донца,
(Пальцамі адной рукі гладзіць далонь другой.)
Не хавайся ў бары,
(Стукаць кулак аб кулак.)
А гары, гары, гары!
(Выпрастаць пальцы абедзвюх рук.)
З народнага
Практыкаванне «Угадай адзенне»
Перад кожным з дзяцей ляжыць контур пэўнага прадмета адзення. Неабходна абвесці яго па кропках і назваць.
В. Беларусы вельмі гасцінныя, спагадлівыя, добрыя. Любяць частаваць гасцей стравамі беларускай кухні. Назавіце вядомыя вам стравы, нашай госці таксама гэта будзе цікава.
Дзеці называюць дранікі, кулагу, мачанку, клёцкі, наліснікі, лазанкі, халаднік, жур. Выхавальнік дашкольнай адукацыі размяўчае на дошцы адпаведныя выявы.
Гульня «Церамок»
(з элементамі ТРВЗ – тэхналогіі)
На падносе размешчаны карткіз рознымі выявамі. Выхавальнік дашкольнай адукацыі прапануе кожнаму ўзяць па картцы. Потым гаворыць: «Я – церамок і пушчу вас да сябе жыць, калі кожны назаве, што намалявана на вашай картцы і што агульнага яно мае з Беларуссю».
Напрыклад: «Я лісцік, я такі ж зялёны, як колер на сцягу Беларусі». «Я кропелька, я такая ж блакітная, як рэкі і азёры Беларусі», «Я Нацыянальная бібліятэка, я пабудавана ў сталіцы Беларусі – Мінску». І г.д.
В. Дзеці, госця дзякуе вам за дакладны і змястовы аповед пра Беларусь. Цяпер яна ведае шмат цікавага пра нашу краіну. Яна б засталася назаўсёды ў нас, але вельмі любіць сваю Радзіму. А вы любіце сваю Радзіму? За што? (За тое, што тут жывуць тата і мама, тут мае сябры, за прыгожую прыроду.)
ЛІТАРАТУРА:
- Вучэбная праграмма дашкольнай адукацыі.-Мінск : Нац. Ін.-т адукацыі, 2019.